Аналіз гадавога плана работы школьнай бібліятэкі ў 2022/2023 навучальным годзе
На працягу 2022/2023 навучальнага года асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэкі з'яўляліся:
садзейнічанне педагагічнаму калектыву ў развіцці і выхаванні навучэнцаў;
прыцягненне вучняў да сістэматычнага чытання з мэтай паспяховага вывучэння вучэбных прадметаў, развіццё маўлення і мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў;
аказанне метадычнай кансультацыйнай дапамогі педагогам, бацькам, навучэнцам ў атрыманні інфармацыі;
фарміраванне, камплектаванне і захаванасць фонду.
Бібліятэка размешчана на 2 паверсе школы.
Ёсць кнігасховішча для вучэбнай літаратуры.
Арганізуе работу бібліятэкі 1 чалавек.
Рэжым працы бібліятэкі: з 12-20 да 14-00 гадзін штодня без перапынкаў. Выхадны; нядзеля.
Бібліятэка працуе па плану, зацверджанаму дырэктарам школы.
Фонд бібліятэкі на 01.06.2023 складае - 6573 экзэмпляраў
З іх:
вучэбная літаратура - 1040 экзэмпляраў;
асноўны фонд - 5533 экзэмпляраў
Сёння для таго, каб дзеці і падлеткі чыталі, неабходна прыкладаць значна больш намаганняў, чым раней, і гэтыя складаныя задачы бібліятэка вырашае ў цесным супрацоўніцтве з класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі школы.
У 2022/2023 навучальным годзе ў бібліятэцы праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё і падтрымку дзіцячага чытання.
Найважнейшым кірункам дзейнасці бібліятэкі з'яўляецца раскрыццё фонду праз выставы. Падбіраючы матэрыял да выстаў, бібліятэка старалася раскрыць не толькі гісторыю свята, паведаміць цікавыя факты, але і прапанаваць літаратуру з выставы і пагутарыць з чытачамі. Таксама былі арганізаваны выставы да прадметных тыдняў, да педагагічных саветаў, да міжнародных і беларускіх святаў.
Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца гульнявыя формы працы. Гэта віктарыны, літаратурныя конкурсы, гульні. У 2022/2023 навучальным годзе былі праведзены:
Чытанне вершаў і апавяданняў пра маму «Самы родны чалавек»
Кніжны вернісаж «У гасцях у казкі»
Гульня-Падарожжа «На лясной паляне».
У 2022/2023 навучальным годзе прайшлі урачыстыя мерапрыемствы па ўручэнню падарункавага выдання «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» вучням, якім споўнілася 14 гадоў. Для маладога чалавека чатырнаццацігадовы ўзрост - час станаўлення свайго ўласнага «Я», выбару актыўнай жыццёвай пазіцыі. Важна выразна ўяўляць, у якой краіне ты жывеш, якімі правамі валодаеш, якія законы павінен шанаваць.
Работа бібліятэкі на працягу навучальнага года асвятлялася праз старонку на сайце школы.
Работа бібліятэкі праводзілася ў адпаведнасці з гадавым планам бібліятэкі і планам работы школы на 2022/2023 навучальны год.
Асноўныя задачы, пастаўленыя на гэты навучальны год, выкананы.