Захоўваючы памяць...

23.04.2020

26 красавіка чалавецтва адзначыла 34 гады з дня трагедыі ў Чарнобылі. Рэха Чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і гісторыя пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць таго, каб людзі пра гэта ведалі і памяталі.

З 20 па 29 красавіка праводзілася рэспубліканская дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць...” з мэтай фарміравання ў навучэнцаў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне іх увагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама тлумачэння ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.

У рамках дэкады ва ўстанове было арганізавана правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных захаванню памяці аб Чарнобыльскай трагедыі. У кожным класе прайшлі класныя гадзіны “Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Мінулае і сучаснасць”. Класныя кіраўнікі правялі выхаваўчыя мерапрыемствы ў форме вусных часопісаў, круглых сталоў, урокаў мужнасці. У бібліятэцы была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Чарнобыль - боль зямлі”.

23 красавіка прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль- трагедыя, подзвіг, папярэджанне”. На мерапрыемстве вучні даведаліся аб трагедыі, якая адбылася ў ноч 26 красавіка 1986 года, аб удзельніках ліквідацыі аварыі, пра цяжкасці, якія выпалі на долю ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сярод вучняў 5,6 класаў прайшоў конкурс малюнкаў “Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе”, вучні 7-9 класаў паглядзелі і абмеркаввалі дакументальны фільм “Бітва за Чарнобыль”.

Вярнуцца да падзей тых гадоў, навучыцца ўспрымаць чужую бяду, чужы боль як свой ўласны, выхоўваць адказнасць за ўсё, што адбываецца навокал - мэта такіх мерапрыемстваў.

                                                  

                                                          В.А.Дубініна, класны кіраўнік 6 класа