Бібліятэчны квэст "Востраў скарбаў"

10.08.2020

10 жніўня ў нашай бібліятэцы адбылася непрыемнасць: грозны пірат Джон Сільвер выкраў бібліятэчныя скарбы.


 

                                                  

   

На дапамогу прыйшлі вучні з 5-8 класаў. Дзеці адправіліся ў займальнае і небяспечнае падарожжа да Вострава скарбаў. Не збіцца з курсу юным мараплаўцам дапамагла пірацкая карта.

 

                                              

 

Дзеці здабывалі золата ў Пірацкіх пячорах і на Востраве галаваломак, сустрэліся з пачварамі Вострава ценяў, змагаліся з пірацкай флатыліяй ў Бухце патанулых караблёў.

На Востраве скарбаў рабяты сустрэліся з самім грозным піратам Джонам Сільверам і змаглі выменяць заробленыя піястры на куфар з выкрадзенымі бібліятэчнымі скарбамі.