Гульня – віктарына «Чароўны свет кнігі»

26.09.2020
Яшчэ ў старажытнасці людзі стварылі сем цудаў свету.

Але ёсць і яшчэ адзін цуд, не менш дзіўны. Ён знаёмы кожнаму з нас, але людзі настолькі прывыклі да гэтага тварэння чалавецтва, што рэдка задумваюцца над яго каштоўнасцю. А цуд гэты заўсёды ляжыць пад рукой і, як сапраўдны сябар, гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу, навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказаць.І гэты цуд – кніга. Менавіта падарожжа ў чароўны свет кніг прайшло ў нашай школе 26 верасня. Падарожжа прайшло ў форме гульні – віктарыны «Чароўны свет кнігі».

У гульні прымалі удзел вучні 1-8 класаў, якія падзяліліся на 2 каманды – «Орел» і «Снек». Вучні успаміналі прыказкі ў конкурсе «Даскажы слоўца», пабывалі ў  «Казачнай краіне» і ў «Музеі казак», дзе па назве прадметаў адгадвалі, каму яны належаць і з якой яны казкі. Цудоўна справіліся каманды з заданнем - успомніць як мага больш відаў вуснай народнай творчасці.

А асабліва спадабаўся дзецям конкурс па інсцэніроўцы вершаў, дзе яны праявілі свой талент і артыстызм.

Абедзьве каманды старанна і актыўна выконвалі заданні і з невялікім адрывам у 1 бал атрымала перамогу каманда «Снек». Усіх удзельнікаў віктарыны чакалі падарункі і салодкія прызы.

           

 

 

Дубнавіцкая Вольга Уладзіміраўна, бібліятэкар