Віктарына “Горад мой – лёс мой”

05.11.2020

Штогод 31 кастрычніка, пачынаючы з 2014 года, адзначаецца Сусветны дзень гарадоў.

У Беларусі паводле дадзеных дэмаграфічнага штогодніка за 2019 год колькасць насельніцтва складае 9,475 млн. Чалавек. З іх 7,429 млн. Жывуць у гарадах, гэта 78,4%.У краіне 115 гарадоў, больш за ўсё - у Мінскай вобласці - 24.

У рамках Сусветнага дня гарадоў ва ўстанове адукацыі 5 лістапада для навучэнцаў 8 і 9 класаў прайшла віктарына “Горад мой – лёс мой”.  Мерапрыемства падзялялася на 5 узроўняў:

  1. “Размінка”
  2. “Гістарычнае падарожжа”
  3. “Па старонкам кансцітуцыі
  4. “Пытанне – адказ”
  5. “Наша сімволіка”

У гульнёвай форме  дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, даведаліся шмат новага.

 

Саўчук К.М.,  класны кіраўнік 8 і 9 класаў