Лiтаратурная гадзiна "Магія чароўных старонак"

03.04.2021

3 красавiка ў школе прайшла лiтаратурная гадзiна з назвай "Магія чароўных старонак" да дня дзіцячай кнігі і дня нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсана. 

Дзеці пазнаёмілі з гісторыяй свята, даведалicя пра творчасць вялікага дацкага пісьменніка-казачніка, разгадвалi загадкі па яго творах. Затым адказвалі на пытанні "казачнай віктарыны", адгадвалі загадкі пра кнігі і чытанне, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра кнігу.

 
 

На кніжнай выставе "Чароўныя кнігі дзяцінства" кожны знайшоў кнігу, якую захацелася прачытаць.

 

Дубнавіцкая В.У., бібліятэкар