Гульня-конкурс “Падарожжа ў краіну Літаратурыю”

09.08.2022
 
9 жніўня ў школе прайшла гульня-конкурс “Падарожжа ў краіну Літаратурыю”.
Вучні атрымалі карты падарожнікаў і адправіліся ў падарожжа па самай загадкавай краіне Літаратурыі, поўнай дзіўных адкрыццяў, пацешных прыгод і нават некаторай небяспекі.
Яны прайшлі нялёгкія выпрабаванні і паказалі свае веды ў літаратуры: нагадвалі літаратурныя творы, успаміналі пісьменнікаў – юбіляраў, сустракаліся з загадкавымі літаратурнымі персанажамі, навялі парадак у вершаваных зарасніках.
Краіна Літаратурыя яшчэ не раз пакліча нас прайсці па сваіх дарогах.
 
Дубнавіцкая В.У., бібліятэкар