“Па прасторах роднай краіны”

02.02.2019

Вельмі важна навучыць  дзяцей з павагай ставіцца да сваёй нацыянальнай спадчыны.

У рамках правядзення мерапрыемств, прысвечаных Году малой радзімы, з мэтай павышэння якасці работы з вучнямі па выкарыстанні дзіцячай мастацкай літаратуры ў пазнавальна-маўленчым, мастацка-эстэтычным і патрыятычным выхаванні, прывіцце любові да роднага краю, культурнай спадчыны нашай краіны ў школе 2 лютага прайшоў конкурс чытальнікаў " Па прасторах роднай краіны”.

Юныя чытальнікі прадэманстравалі свае навыкі выразнага чытання, артыстычнае майстэрства, імкнуліся перадаць настрой твораў. Сярод чытальнікаў лепшай была адзначана Барысевіч Аляксандра.

Менавіта такія мерапрыемствы  вучаць дзяцей любіць сваю краіну, гісторыю. Разам з ведамі  выхоўваецца павага да сваёй Радзімы.

 

                                       Шпакоўская Н.Я., настаўнік пачатковых класаў