Новый год!

24.12.2018

Новы год – самае загадкавае свята, якое адкрывае свет добрых казак і чараўніцтва.

Даверлівыя малыя і падлеткі, сур’ёзныя дарослыя, забабонныя старыя - усе лічаць хвіліны да надыходжання Новага года, з аднолькавай радасцю сустракаюць свята, загадваюць жаданні, дораць падарункі.

24 снежня непаўторная атмасфера навагодняга ранішніка захапіла ўсіх прысутнічаючых.

Дзеці апынуліся ў сапраўднай казцы, у якой ёсць Дзед Мароз, Снягурка і казачныя героі.

З радасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, расказвалі вершы, вадзілі карагоды, а галоўнае - у дзяцей была магчымасць хоць на час стаць падобнымі на герояў любімых казак.

Віншуем усіх з надыходзячым Новым годам!

                                                                     М.П. Патапчук