“Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”

01.09.2018

Першы ўрок пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” для вучняў 1 - 9 класаў прайшоў ва установе ў Дзень ведаў і быў прысвечаны Году малой радзімы.

Усе ўрокі, праведзеныя ў нашай школе, спрыялі фарміраванню ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця дачынення да яго мінулага і сучаснасці, разумення адказнасці за будучыню сваей краіны.

Якая яна, малая радзіма? Мілая, дарагая сэрцу, любімая, цудоўная, непаўторная і адзіная. Для кожнага свая…

Вучні 1-5 класаў  адправіліся ў падарожжа па старонках роднай вёскі. Пабывалі на такіх прыпынках, як родныя мясціны, гістарычны, прырода нашага краю, гераічны, славутыя землякі, школьны. Для вучняў 6-9 класаў урок прайшоў у форме рэпартажаў.

У выніку праведзенных мерапрыемстваў дзеці даведаліся пра  гісторыю сваёй вёскі, пра сваіх знакамітых землякоў, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Палескай зямлі, пра подзвігі герояў-аднавяскоўцаў. 

Кажуць: “Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся”. У кожнага з нас свая дарога ў жыцці, свой шлях, але дзе б мы ні былі, наш родны край заўсёды будзе для нас тым светлым агеньчыкам, які будзе сваім яркім святлом клікаць нас ў родныя мясціны…

Любіце свой край, даражыце тым, што маеце!

В.А.Дубініна, класны кіраўнік 5 класа