Экатурызм у Беларусі

23.09.2017

Дзякуючы ўнікальнай прыродзе са старадаўнімі лясамі і балотамі, чыстымі азёрамі і рэкамі, а таксама дзіўнай разнастайнасці флоры і фаўны, Беларусь – асаблівая краіна для аматараў экалагічнага турызму.

23 верасня у нашай школе вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствы “Экатурызм у Беларусі”.

Мерапрыемства праходзіла ў форме падарожжа-віктарыны, падчас якога навучэнцы звярнуліся да 10-ці найлепшых месц у Беларусі.

У нашым ТОП-10 апынуліся месцы, дзе занятак знойдуць і рыбак, і паляўнічы, і фотапаляўнічы, аматары экатурызму, актыўнага і пасіўнага адпачынку. У ходзе віктарыны вучні даведаліся не толькі пра прыгожыя мясціны, якімі славіцца Беларусь, але і  вызначылі, што неабходна браць з сабою, калі  адпраўляешся у паход.

                                                           

                                                             Новак К.М., класны кіраўнік 7 класа