“Планета здароўя”

09.09.2017

У суботу 9 верасня, у Дамашыцкай базавай школе прайшло мерапрыемства для вучняў 5-9 класаў пад назвай “Планета здароўя”. Мэта дадзенага мерапрыемства: папулярызацыя фізічнай культуры і здароўя, развіццё смеласці, рашучасці, пачуцця  калектывізму, дысцыпліны, а галоўнае - волі да дасягнення мэты.

Праграма  мерапрыемства была даволі насычанай. Першым заданнем было прадстаўленне каманд. Яно было задорным і рыфмаваным. Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі на мячах, заданні з кеглямі, абручом і скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі.

Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца навокал. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Атмасфера спартыўнага свята была і радасная, і ў той жа час напружаная - бо спаборнічалі моцныя сапернікі, а перамагчы павінен быць наймацнейшы.

Мерапрыемства атрымалася захапляльным, пакінула масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. Усе каманды былі ўзнагароджаны граматамі, атрымалі падарункі і выдатны зарад бадзёрасці.