Дзень ведаў. Першы ўрок: "Беларусь - мая Айчына!"

01.09.2017

   Першы званок прагучаў 1 верасня ў Дамашыцкай базавай школе.  На гэтым  свяце, прысведчанным  Дню ведаў ,прысутнічалі настаўнікі, вучні, іх бацькі, а таксама паважаныя госці – члены клуба літаратараў Піншчыны – “Пінчукі”, яны павіншавалі ўсіх са святам ведаў і як падарак прысутным – падаравалі ўласныя творы. Таксама на свяце прысутнічала дырэктар бібліятэчнай сістэмы, якая шчыра павіншавала настаўнікаў і вучняў з 1 верасня.

   Пачаткам навучальнага года традыцыйна стаў урок-міру,які ў гэтым годзе прайшоў пад назвай: “Беларусь – мая Айчына!”, ён быў праведзены класнымі кіраўнікамі. На гэтым уроку вучні пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі Беларусі, цікавымі падзеямі, гістарычнымі фактамі краіны, а таксама са знакамітымі мясцінамі роднага краю.

 

 На першым уроку гэтага навучальнага года вучні выказвалі свае думкі, адказвалі на пытанні, гулялі ў  інтэллектуальную гульню “ 5 зорак”  і дзяліліся сваімі прапановамі, як праславіць сваю Айчыну.

Зірапс К.У., класны кіраўнік 8-9 класаў