Падарожжа “Па жывапісных мясцінах Беларусі”

13.07.2017

   13 ліпеня ў базавай школе в. Дамашыцы сярод хлапчукоў і дзяўчынак пятых-дзевятых класаў было праведзена невялікае інтэрактыўнае падарожжа па жывапісных мясцінах Беларусі.

   Мы ведаем, што прырода Беларусі унікальная, а зямля яе храніць праз часы рэшткі гісторыка-прыроднай спадчыны.

   Створаныя прыродаахоўчыя зоны даюць магчымасць кожнаму асабіста дакрануцца да сталай прыгажосці і велічнага спакою роднай зямлі.  І гэта не толькі шырока вядомая «Белавежская пушча», але і Бярэзінскі біясферны запаведнік ў Віцебскай вобласці, Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”, які славіцца самымі прыгожымі і разнастайнымі сістэмамі азёраў і балот, “Нарачанскі” і “Прыпяцкі” запаведнікі.

   Што датычыцца гісторыка-культурнай памяці, то ў Беларусі многія гарады славяцца багатай шматвекавой гісторыяй, помнікамі архітэктуры: дварцова-паркавымі ансамблямі, старажытнымі замкамі, вежамі, храмамі і памесцямі. Пяць беларускіх гарадоў адзначылі сваё тысячагоддзе.

   Такім чынам, пры дапамозе фота і відэаматэрыялаў, вучні пазнаёміліся з невядомымі ім раней прыгожымі мясцінамі нашай краіны, як прыроднымі, так і гісторычнымі. Будзем спадзявацца, што зараз многія з іх мараць аб падарожжы, каб пабываць у гэтых мясцінах асабіста, дакрануцца вокам, рукой і сэрцам да сваёй Зямлі.

Лазіцкі А.В., настаўнік гісторыі