"Міжнародны дзень абароны дзяцей"

01.06.2017

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

     У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта адзін з самых старых міжнародных святаў. Рашэнне аб яго правядзенні было прынята ў 1925 годзе на Сусветнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дабрабыту дзяцей, у Жэневе.

     У гэты дзень праходзяць масавыя забаўляльныя і культурныя мерапрыемствы. Але Дзень абароны дзяцей - не толькі вяселле, але і напамін грамадству аб неабходнасці абараняць правы дзіцяці, каб нашы маленькія грамадзяне мелі свабодны доступ да адукацыі і ведаў, раслі шчаслівымі, займаліся любімай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.

     У сваю чаргу ДУА "Дамашыцкая базавая школа" адзначыла ганаровае свята ў сельскім Доме Культуры в. Малоткавічы. На працягу трох гадзін сцэна Дома Культуры была аддадзена маленькім і юным жыхарам прылягаючых вёсак. Была насычаная святочная праграмма, дзе  хлопчыкі і дзяўчынкі выступалі с песнямі і танцамі, гралі на музычных інструментах, дэкламавалі вершы, праводзілі смешныя віктарыны. Мясцовая адміністрацыя і дарослыя удзельнікі мерапрыемства зрабілі Дзень абароны дзяцей запамінальным і яскравым момантам пад занавес навучальнага года.

Лазіцкі А.В., настаўнік гісторыі