“Мой родны, непаўторны край!”

20.05.2017

                                                                            Люблю цябе такой, якая ёсць,

                                                                     Зямля мая, зямля бацькоў святая, -

                                                                   Мая слязінка — са святла наскрозь,

                                                                  Маё прычасце, мой святлісты лёс… 

     У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, вершы... Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

     У суботу, 20 мая,  вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствы “Мой родны, непаўторны край!”.  

   Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўлялася  выхаванне цікавасці да гістарычнага мінулага, павага да продкаў, пачуццё гонару за Бацькаўшчыну.

      Мерапрыемства праходзіла ў форме адкрытага мікрафона. Вучні расказвалі пра выдатных людзей нашай Радзімы: Еўфрасіню Полацкую, першадрукара Францыска Скарыну, славутага паэта Сімяона Полацкага і інш. Пашырылі свае веды пра знакамітыя месцы і гістарычныя каштоўнасці Беларусі. Успомнілі беларусіх пісьменнікаў, якія ў вершаваных радках праслаўлялі зямлю сваіх бацькоў: багацце, прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю, талент і добразычлівасць яе жыхароў.

     Усе вучні паказалі добрае веданне матэрыялу, зацікаўленасць і актыўнасць. У канцы кожны згадзіўся з тым, што прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць ў душы вялікі гонар за сваю Радзіму.

Дубініна В.А., класны кіраўнік 9 класа