“Беларусь і Расія: саюз славянскіх народаў”

31.03.2017

   2 красавіка – Дзень яднання Беларусі  і  Расіі

   Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе ў Георгіеўскам зале Крамля прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі дамову аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Праз год з'яднанне было ператворана ў саюз дзвюх краін.

   Напярэдадні свята ва ўстанове прайшла інфармацыйная экспрэс-гадзіна “Беларусь і Расія: саюзславянскіх народаў”, прысвечаная тэме развіцця саюзных адносін Беларусі і Расіі.    

   Мэтай гэтага мерапрыемства стала выхаванне талерантных адносін паміж нашымі народамі, міралюбнасці, фарміравання павагі да культуры суседняй дзяржавы, выяўленне агульных рыс у гісторыі і культуры братэрскіх народаў. Удзельнікі інфармацыйнай гадзіны азнаёміліся з прэзентацыяй па дадзенай тэматыцы, актыўна бралі ўдзел у гутарцы, адказвалі на пытанні, выказвалі сваю думку па дадзенай тэме.

   Хочацца адзначыць, што Дзень яднання народаў самой існасцю сваёй абапіраецца на памяць і досвед мінулых пакаленняў беларусаў і расіянаў і ў той жа час накіраваны ў будучыню, сімвалізуючы надзею, што нашы народы ніколі не разарвуць сваіх братэрскіх сувязяў.

Лазіцкі А.В., настаўнік гісторыі