Завочнае падарожжа “Скарбы роднага краю”

25.03.2017

О Беларусь ,мая калыска,

Жыццё маё,прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе,радзіма,

Тваім палям,тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

                                      П.Глебка

   Родны край,самае мілае, прыгожае месца на зямлі.Тут самая прыгожая прырода,самыя цікавыя казкі,самыя добрыя людзі.Тут усё самае,такое роднае і каханае. 

   Мерапрыемства праводзілася з вучнямі 2-4 класаў у форме завочнага падарожжа. А каб было весялей мы з сабой запрасілі казачнага героя  Лесавічка. Лесавічок падрыхтаваў у дарогу цікавыя заданні, віктарыны, песні і гульні. 

   Дзеці  не сумавалі і з карысцю правялі час. Ад лясных жыхароў атрымалі падарункі . 

   Спадзяемся,што вучні пашырылі веды аб роднай прыродзе, навучыліся паводзіць сябе ў навакольным асяроддзі.

                                      М.П.Патапчук,настаўнік працоўнага навучання