Гульня –падарожжа ў краіну роднай мовы

18.03.2017

Не пакідайце ж мовы нашай

беларускай,

Каб не ўмёрлі.

                               Ф. Багушэвіч

  Беларуская мова сёння — нацыяналъная мова Беларусі. Яе прыгажосцю, духоўйымі каштоўнасцямі, самім фактам яе існавання і выкарыстання шмат у чым вызначаецца самабытнасць нашага краю і самасвядомасць беларусаў. Мова беларускага народа адраджаецца. I мы ўпэўнены: будзе жыць наша мова — будзем жыць і мы. Таму  данае мерапрыемства было напраўлена  на развіццё пачуцця чалавечай годнасці, самасвядомасці беларусаў;  на паказзначнасці беларускай мовы для беларусаў, яе змястоўнасць, мілагучнасць; выхоўванне  любові да роднай мовы, сваёй краіны, павагі да гісторыі роднага краю.

   Мерапрыемства праводзілася паміж вучнямі 2-4 класаў і праходзіла у форме падарожжа. Перамяшчаючыся з адной станцыі да другой,вучні адгадвалі беларускія загадкі, успомнілі прыказкі і прымаўкі на роднай мове,дапоўнілі незакончаныя беларускія народныя казкі,вычыліся правільна размаўляць, спявалі беларускія песні,пазнаеміліся са славутымі беларускімі дзеячамі,а таксамі не забылі і пра гульні.

   У канцы мерапрыемства кожны вучань атрымаў дыплом за актыўны ўдзел у гульні-падорожжы “Краіна роднай мовы”.

    Спадзяемся, что вучні зразумелі, што беларуская мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць яе!

І.В.Ларыёнава, класны кіраўнік 4-5 классаў