«Мы - грамадзяне Беларусі»

15.03.2017

   Дзень Канстытуцыі ў Беларусі — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Рэспубліцы штогод 15 сакавіка.

   Гэты дакумент, прыняты 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусь, увасобіў у сабе пераемнасць і досвед шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, адзначыў новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

   Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шырока адзначаецца ў нашай краіне. На Брэстчыне ў працоўных калектывах, навучальных класах і аўдыторыях праводзяцца запланаваныя культурна-масавыя мерапрыемствы грамадска-палітычнай скіраванасці: лекцыі, гутаркі, сустрэчы, семінары, канцэрты, спаборніцтвы, выставы і раскрываючыя ўрачыстасцьАсноўнага Закона беларускай дзяржавы.

   У рамках акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі», што традыцыйна праводзіцца ў гэты дзень, у базавай школе в. Дамашыцы сярод вучняў была праведзена прэзентацыя, прысвечаная асноўным тэрмінам і адметным рысам Канстытуцыі. Пасля знаёмства з матэрыялам прэзентацыі была праведзена віктарына. Самыя актыўныя дзеці ўзнагароджаны салодкімі прызамі, а юным грамадзянам краіны, ва ўрачыстым становішчы былі ўручаны кнігі «Я – грамадзянінРэспублікі Беларусь».

   Пажадаем хлопцам і дзяўчынам свядомасці і адказнасці за асабісты шлях ў сталае жыццё!

А.В.Лазіцкі, настаўнік гісторыі