Гульня – віктарына “Азбука здароўя”

11.03.2017

   У рамках  акцыі “Мой выбар – жыць з  пазітывам” ва ўстанове адукацыі  11 сакавіка для  навучэнцаў 5 – 9 класаў  прайшла гульня – віктарына Азбука здароўя”. Мэтай данага мерапрыемства было фарміраванне ў дзяцей адказных адносін да свайго здароўя, уменняў прымаць рашэнні на карысць ЗЛЖ, развіццё устойлівых карысных звычак, паказ важнасці і неабходнасці выканання норм і правіл здаровага, правільнага харчавання, беражлівых адносін да свайго здароўя.

   Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі займальнае падарожжа па станцыях: “Здаровае харчаванне”, “Фізкультура і спорт”, “Шкодныя і карысныя звычкі”, “Чыстае паветра”, “Чысціны – заклад здароўя”, “Гумар і аптымізм”. Прыпынкі паміж станцыямі  суправаджаліся займальнымі гульнямі, конкурсамі, дэгустацыяй карысных для здароўя прадуктаў.

   У гульнёвай форме  дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, даведаліся шмат новага аб лекавых уласцівасцях раслін, успаміналі пасловіцы аб здароўі. Да ўвагі дзяцей былі паказаны прэзентацыі “ 10 карысных правілаў здаровага ладу жыцця” і “Топ -10 шкодных правілаў харчавання”. Самае важнае – карысныя парады ад доктара Айбаліта атрымаў кожны ўдзельнік гульні, а ў  якасці ўзнагароды атрымлівалі “здаровыя” падарункі – яблыкі.

   Спадзяемся, што дзецям яно запомніцца надоўга, падштурхне да выбару правільнага і здаровага шляху ў жыцці – прытрымлівацца пэўнага рэжыму дня, правільна харчавацца, сябраваць з фізкультурай  і  спортам, і самае галоўнае – навучыць   не  хварэць.

А.Г.Захарава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры