РОДНАЯ МОВА – МАТЧЫНА МОВА, ЗЗЯЕ ВЯСЁЛКАЙ КОЖНАЕ СЛОВА…

18.02.2017

Сто гадоў шукай другой,

А тым больш, што свет зусім не вузкі, 

Ды калі ты не бязродны сын, 

Гавары са мной па-беларуску.

 Я.Янішчыц.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –  

Шэпт дубровы і пчаліны звон, – 

Нам цябе ласкава і ашчадна 

Спазнаваць ажно да скону дзён, 

Па чужых краях не пабірацца, 

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Г.Бураўкін

   Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

   На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

   Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў Дзень роднай мовы - каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

   18 лютага у школе прайшла інтэлектуальная гульня, накіраванае на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

   У ходзе гульні вучні слухалі песні і вершы на беларускай мове. Выконвалі заданні і ўспаміналі прыказкі. Знаходзілі памылкі ў напісанні беларускіх слоў і сказаў. Адгадвалі загадкі, якія патрэбна было спачатку дастаць з шарыка.

   Спадзяемся, што мы, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць яе!