Экалагічная акцыя “Клопат аб птушках”

15.02.2017

   Зіма для птушак – час цяжкі, яна прыносіць птушкам шмат клопатаў і трывог. Але калі з холадам яны яшчэ могуць так – сяк прымірыцца , дык зімовая бяскорміца асуджае іх на галоўную смерць.

   Прыемна, калі  зіма падобная на зіму – марозная, са снегам. Але надта ўжо моцныя маразы нават нам, людзям, не падабаюцца. А птушкам дык увогуле няма ад іх ніякай радасці. А з ежай – вечная праблема.

   Трэба дапамагаць птушынай малечы. Хто чым можа. Падкормка птушак – справа нескладаная. Трэба толькі мець жаданне, кармушку і нейкі запас ежы.

   З 13 па 17 лютага ў піянерскай дружыне імя М.Мароза праходзіла экалагічная акцыя “Клопат аб птушках”, якая садзейнічала ўзнікненню каля нашай школы птушыных сталовак.  Іх зрабілі і развесілі вучні нашай школы.

   Цяпер самае галоўнае – не забываць пра свае кармушкі. Птушкі вельмі хутка прывыкаюць да таго, што нехта пра іх клапоціцца. Яны пачынаюць разлічваць на нашу дапамогу, не трэба прымушаць іх дарэмна чакаць каля пустой кармушкі.

   Галоўнае, каб усе – ўсе птушкі добра перанеслі зіму  і сустрэлі вясну. Дапамажы птушцы зімой, яна аддзячыць цябе летам!