Займальная гульня - падарожжа “Лясныя тайны”

22.06.2016

З мэтай замацаваць і пашырыць веды вучняў аб узаемасувязях паміж прыродай і чалавекам, фарміравання ў іх адказных адносін да прыроды, выхавання любві да ўсяго жывога 22.06. 2016 года для вучняў 5 класа была праведзена займальная гульня - падарожжа “Лясныя тайны”.

Дзеці даведаліся, што свет прыроды, у якім мы жывём, надзвычай багаты і разнастайны, што на дрэвах, пад кустамі, у траве, у паветры, на зямлі і ў вадзе ходзяць, лётаюць, поўзаюць, плаваюць шматлікія жывыя істоты, якія патрабуюць нашай аховы, клопату і падтрымкі . Дзеці з задавальненнем спачатку слухалі гісторыю ўзнікнення Чырвонай кнігі Беларусі, а потым уважліва яе разглядалі.

У рамках гульні – падарожжа вучні удзельнічалі ў конкурсах, ім прапанаваліся разнастайныя заданнi, але перад пачаткам падарожжа пяцікласнікі паўтарылі правілы паводзін у прыродзе. Затым была праведзена экалагічная віктарына “Што я ведаю аб прыродзе?”, гульня “Назаві адным словам”, мэтай якой дзецям было патрэбна з групы слоў назваць тыя, якія можна аб’яднаць словам “прырода”. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў на летнюю тэматыку, а Гарбачова Аляксандра прачытала свой уласны твор, які так і называецца “Лета”. У ходзе гульні “З якой галінкі дзеткі” па пладах: вучням трэба было пазнаць з якога яны дрэва. Падчас правядзення конкурса – гульні “Пазнай па голасе” школьнікі прыслохоўваліся да птушыных і звярыных галасоў і спрабавалі здагадацца, чый голас яны чулі. Брэйн-рынгавае заданне “Што ў лесе схавалася?” патрабавала ад вучняў адгадаць загадкі аб грыбах і ягадах лесу. Вучням усё было цікава. У заключэнні школьнікі прыйшлі да высновы, што лета – гэта не толькі пара адпачынку, гэта яшчэ і пара падарожжаў. У рамках хвілінкі адпачынку “На лясной палянцы” пагутарылі аб тым, якім патрэбна пакідаць месца адпачынку пасля сябе.

Такім чынам, у ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, якія птушкі і жывёлы жывуць у беларускіх лясах, якія растуць ягады і грыбы, успомнілі з якімі ляснымі жыхарамі яны пазнаёміліся ў казках і апавяданнях, якія вершы беларускіх пісьменнікаў чыталі аб летняй прыродзе, замацавалі правілы паводзін у прыродзе. Вынікам мерапрыемства стала рашэнне пяцікласнікаў, што патрэбна падарожнічаць па роднай краіне і ўмець любавацца яе краявідамі, каб на фотаздымках былі не толькі помнікі культуры і архітэктуры, але і цудоўныя пейзажы, партрэтныя здымкі жывёл і птушак.