«Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь»

10.05.2019

10 мая ў нашай школе вучням 8 класа ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны кнігі «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Гэта маляўнічае выданне прыйшлося па душы нашым школьнікам. Таму што для маладога чалавека чатырнаццацігадовы ўзрост - час станаўлення свайго ўласнага «Я», выбару актыўнай жыццёвай пазіцыі. Важна выразна ўяўляць, у якой краіне ты жывеш, якімі правамі валодаеш, якія законы павінен шанаваць.

«Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» - выдатна аформлены альбом аб нашай Радзіме, яе гісторыі, дзяржаўным ладзе, непаўторнай прыродзе, нацыянальных традыцыях і перспектывах развіцця.

Гэта падарункавае выданне выпускаецца ў рамках рэалізацыі Прэзідэнцкай праграмы «Дзеці Беларусі».

                  Дубнавіцкая В.У., школьны бібліятэкар