Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

21 лютага ў ДУА “Дамашыцкая базавая школа” Пінскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, мэтай якіх з’яўлялася папулярызацыя і паглыбленне ведаў па беларускай мове.

Дзецi і настаўнікі з захапленнем размаўлялі па-беларуску, навучэнцы ўдзельнічалі ў акцыі "Чытаем разам", у якой чыталі і расказвалi вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове.
Сваё веданне беларускай мовы змаглі паказаць вучні пачатковых класаў пад час падарожжа "У свет роднай мовы".

Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “З роднай мовай па жыцці”.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.